Ва Ўкраіне школьнікаў будуць навучаць кіраваньню дронамі, міннай бясьпецы і першай мэдыцынскай дапамозе
![Ва Ўкраіне школьнікаў будуць навучаць кіраваньню дронамі, міннай бясьпецы і першай мэдыцынскай дапамозе](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-0bc8-08db30ffcffc_w800_h450.jpg)
Міністэрства адукацыі і навукі Ўкраіны ў верасьні запусьціць абноўленую школьную дысцыпліну «Абарона Ўкраіны», у якую ўключаць практычныя навыкі па кіраваньні бесьпілётнікамі, наданьні першай мэдыцынскай дапамогі і міннай бясьпецы.