“Пінская справа” дагэтуль не закрытая
Тры гады таму была заведзена так званая “пінская справа” - гэта рэакцыя ўладаў на дэманстрацыю пінчукоў увечары 9-га жніўня 2020 года пад будынкам гарадскога выканкама.
Artykuł “Пінская справа” дагэтуль не закрытая pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Тры гады таму была заведзена так званая “пінская справа”. Гэта рэакцыя ўладаў на дэманстрацыю пінчукоў увечары 9-га жніўня 2020 года пад будынкам гарадскога выканкама, якая скончылася жорстскай сутычкай з міліцыянтамі. Тысячы гараджан сабраліся з патрабаваннем сумленнага падліку галасоў. Праз некалькі гадзінаў, калі натоўп паступова разыходзіўся, сілавікі вырашылі атачыць рэштку дэманстрантаў. Тады і адбылася бойка, якую аніхто не прадбачыў, але яна стала вядомая на ўсю краіну.
“Пінская справа” не закрытая. Па словах мясцовага актывіста, час ад часу па ёй яшчэ выклікаюць людзей:
-Дагэтуль ідзе справа, яна яшчэ не закрытая. Людзей шукаюць. Яшчэ глядзяць нейкія відэа. Яшчэ людзей выклікаюць і запытваюць іх пра 9-га жніўня. Працэс гэты не спыніўся, ён працягваецца. Таму што той колькасці люзей, якіх асудзілі, замала. Таму што пацярпелых міліцыянтаў было значна больш. І яны, зразумела, будуць шукаць новых людзей. Чым яны і не прыпыняюць займацца.
На сёння па справе асуджана 27 пінчукоў на тэрміны ад 3 да 6,5 гадоў зняволення, з дзясятак грамадзянаў аб’яўленыя ў вышук. Афіцыйна пацярпелымі прызнаныя 109 міліцыянтаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł “Пінская справа” дагэтуль не закрытая pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.