У Абхазіі заяўляюць, што Лукашэнка вырашыў увесьці зь імі бяспошлінны гандаль: «Дэ-факта для нас гэта эканамічнае прызнаньне»
Кіраўнік МЗС самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Інал Ардзінба заявіў, што Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэньне забясьпечыць бяспошлінны гандаль з Абхазіяй. Зь беларускага боку інфармацыя пакуль не пацьверджана.