Дзень нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга і герба Пагоня
Аўтарам першапачатковага эскіза сцяга ў 1917 годзе стаў архітэктар і дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі – Клаўдзій Дуж-Душэўскі, на магіле якога ў сёлета быў рэстаўраваны надмагільны помнік.
Artykuł Дзень нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга і герба Пагоня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
19 верасня адзначаецца Дзень нацыянальных беларускіх сімвалаў – герба Пагоня і бел-чырвона-белага сцяга. Менавіта ў гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь», якія аднавілі бел-чырвона-белы сьцяг з гербам Пагоняй у якасці дзяржаўных сімвалаў.
Аўтарам першапачатковага эскіза сцяга ў 1917 годзе стаў архітэктар і дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі – Клаўдзій Дуж-Душэўскі, на магіле якога ў сёлета быў рэстаўраваны надмагільны помнік.
Гаворыць удзельнік тых падзей – дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі:
– Адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, архітэктар, журналіст, патрыёт, чалавек, які зрабіў эскіз сучаснага бел-чырвона-белага сцягу. Для нас вельмі важна працягнуць тую барацьбу, якую пачалі заснавальнікі БНР і давесці яе да перамогі. Каб Беларусь стала сапраўды незалежнай дзяржавай. Гэты чалавек жыў у Літве, але ён жыў для Беларусі. Калісьці здавалася, што гэта вельмі цяжка, што гэта амаль неверагодна абвясціць незалежнасць краіны. Але яна зараз ёсць, яе трэба толькі адстаяць.
Бел-чырвона-белы сцяг, які спраектаваў Клаўдзій Дуж-Душэўскі, 8 траўня 1918 года быў абвешчаны дзяржаўным у Беларускай Народнай Рэспубліцы і быў такім да 1919 года. 19 верасня 1991 года ён быў вернуты Беларусі як дзяржаўны і прабыў такім да 7 чэрвеня 1995 года.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Дзень нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга і герба Пагоня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.