Выбухі не былі выкліканыя ракетамі HIMARS — місія ААН пра гібель украінскіх палонных у Аленаўцы
Маніторынгавая місія ААН па правах чалавека заявіла, што выбухі ў калёніі ў акупаванай Аленаўцы Данецкай вобласьці, у выніку якіх загінулі і былі параненыя ўкраінскія ваеннапалонныя, не былі выкліканыя запускам украінскімі сіламі ракеты HIMARS, як пра гэта заяўляў расейскі бок.