Арганізатары Фестываля Беларускай культуры падвялі вынікі мерапрыемства
Цягам амаль тыдня ў горадзе ладзіліся тэматычныя мерапрыемствы ад сустрэчы з паэтамі.
Artykuł Арганізатары Фестываля Беларускай культуры падвялі вынікі мерапрыемства pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Вроцлаве завяршыўся Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры. Цягам амаль тыдня ў горадзе ладзіліся тэматычныя мерапрыемствы ад сустрэчы з паэтам да выступаў фолк-калектыву, праходзілі майстар-класы для дзяцей і дарослых, адбываліся выставы і экскурсіі. Акрамя таго, на адкрыццё імпрэзы завітала і дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская.
Пра вынікі буйнога беларускага Фэсту ў Вроцлаве наш карэспандэнт Марына Савіцкая паразмаўляла з Госцямі Рацыі, арганізатаркамі падзеі Наталляй і Таццянай.
РР: Як арганізатаркі, распавядзіце калі ласка, якія ў вас засталіся эмоцыі пасля заканчэння Беларускага Фестывалю ў Вроцлаве? Наколькі ўсё атрымалася?
– Канешне, у нас засталося шмат удзячнасці ўсім удзельнікам і арганізатарам, усім валантэрам. Хацела бы адзначыць, што больш за 20 ініцыятываў удзельнічала ў 11 Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры. Больш за 30 валантэраў удзельнічалі і дапамагалі пад час усіх мерапрыемстваў. Ну і канешне больш за 20 партнёраў: інстытуцыі культуры Вроцлава. Мы адчуваем вялікую ўдзячнасць за дапамогу і за ўдзел. І канешне нашым непасрэдным удзельнікам, якіх мы налічылі больш за 2000 без пасрэдных удзельнікаў. Мы пільнавалі, каб усе падзеі былі вельмі добра асвечаныя ва ўсіх медыя. Больш за 10000 даведалася пра мерапрыемства фестывалю.
Цалкам размова:
«Таму запрашаем усіх на наступны Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры ў Вроцлаве», – дадалі арганізатаркі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Арганізатары Фестываля Беларускай культуры падвялі вынікі мерапрыемства pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.