У Польшчы апублікавалі вынікі экзыт-полаў на парлямэнцкіх выбарах. Апазыцыя атрымала шанец пераняць уладу
Калі рэальныя вынікі выбараў супадуць з вынікамі экзыт-полаў, гэта можа прывесьці як да кааліцыі, у якой будзе весьці рэй цяперашняя урадавая партыя, гэтак і да стварэньня кааліцыйнага ўраду апазыцыйных партыяў.