Літоўскі тэлеканал TV3: «Беларуськалій» хоча праз арбітражны суд спагнаць зь Літвы мільярд эўра
«Беларуськалій» ініцыяваў арбітражны працэс супраць Літвы праз адмову транспартаваць угнаеньні. Беларускае прадпрыемства хоча спагнаць з суседняй краіны мільярд эўра — і гэта без уліку адсоткаў і судовых выдаткаў, перадае літоўскі тэлеканал TV3.