ААН: пацьверджана больш за 10 тысяч сьмерцяў мірных жыхароў Украіны, больш за траціну ахвяраў — старэйшыя за 60 гадоў
З моманту ўварваньня Расеі ў лютым 2022 года ва Ўкраіне загінула больш за 10 000 мірных жыхароў, прычым каля паловы з іх загінулі далёка за лініяй фронту, заявіла ў аўторак Упраўленьне ААН па правах чалавека.