Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі абвясьціў 2024-ты Годам беларускай нацыянальнай традыцыі
![Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі абвясьціў 2024-ты Годам беларускай нацыянальнай традыцыі](https://gdb.rferl.org/01000000-c0a8-0242-c5f4-08dbf0ece6e1_w800_h450.jpg)
Прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык 23 сьнежня ў відэазвароце з гэтай нагоды заклікала кожнага суайчыньніка нанова паглядзець на культурную спадчыну, стаць у новым годзе «захавальнікам сваіх унікальных каранёў» і «супольнай беларускай традыцыі».