Аб’яднаны пераходны кабінет плануе пачаць стварэнне беларускага нацыянальнага ўніверсітэту
Сябра АПК нагадала, што ў 2023 годзе была распрацаваная «стратэгія і канцэпцыя нацыянальнага адраджэння і развіцця».
Пачатак стварэння беларускага нацыянальнага ўніверсітэту вызначаны адным з прыярытэтаў прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні на 2024 год.
Прэсавая служба АПК са спасылкай на кіраўніцу прадстаўніцтва Аліну Коўшык паведамляе, што сярод прыярытэтных кірункаў дзейнасці на наступны год таксама фігуруюць: «узмацненне галіны беларускіх навуковых даследаванняў у міжнароднай акадэмічнай прасторы», «пашырэнне сеткі беларускіх школак»,«павелічэнне падтрымкі незалежнай беларускай культуры», «актыўнае правядзенне Году нацыянальных традыцый».
Сябра АПК нагадала, што ў 2023 годзе была распрацаваная «стратэгія і канцэпцыя нацыянальнага адраджэння і развіцця», створана «сетка суботніх школак для дзяцей беларусаў замежжа», «новая інтэрактыўная мапа беларускіх гісторыка-культурных мясцін kultmapka. me», праведзены «форум інфармацыйнай устойлівасці».