Лукашэнка памяняў гендырэктара на Беларускай АЭС
Новым гендырэктарам стаў 51-гадовы Сяргей Бабовіч — чыноўнік, які курыраваў пытанні атамнай станцыі ў "Белэнерга".
Аляксандр Лукашэнка памяняў гендырэктара на Беларускай АЭС. Ім стаў 51-гадовы Сяргей Бабовіч — чыноўнік, які курыраваў пытанні атамнай станцыі ў “Белэнерга”.
Што здарылася з папярэднім гендырэктарам БелАЭС Міхаілам Філімонавым, не паведамляецца. А ўсяго тыдзень таму пасаду страціў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк. Ён таксама курыраваў працу АЭС у Астраўцы.
У снежні агенцтва Bloomberg апублікавала артыкул пра сур’ёзныя праблемы, якія ўзніклі пры будаўніцтве Беларускай АЭС. Паводле інфармацыі агенцтва, менавіта праз гэтыя праблемы запуск другога рэактара БелАЭС быў адкладзены.
Беларускае Радыё Рацыя