Мінздароўя патрабуе ад прыватных аптэк мець не менш за 40% беларускіх лекаў
У Мінздароўя падкрэсліваюць, што і надалей будуць жорстка кантраляваць цэны на лекавыя прэпараты ў Беларусі.
Недзяржаўныя аптэчныя сеткі павінны павялічыць долю айчынных прэпаратаў у продажы да 40%. Такое патрабаванне было агучанае па выніках нарады ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. Яе правёў кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч з прадстаўнікамі 20 найбуйнейшых беларускіх фармсетак.
Напрыклад, удзельная вага беларускіх лекаў у агульным аб’ёме продажаў сістэмы “Фармацыя” складае больш за 50%.
У Мінздароўя падкрэсліваюць, што і надалей будуць жорстка кантраляваць цэны на лекавыя прэпараты ў Беларусі. Кантроль закране не толькі пастаўшчыкоў, але і аптэчныя сеткі. Паводле звестак гэтага ведамства, каля 50% медыкаментаў у беларускіх аптэках у вартасным выражэнні з’яўляюцца імпартнымі.
Беларускае Радыё Рацыя