18-гадовага сына Кадырава прызначылі міністрам і ўручылі найвышэйшую ўзнагароду Чачні
Старэйшы сын кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, 18-гадовы Ахмат, прызначаны міністрам па справах моладзі рэспублікі. Ён таксама атрымаў вышэйшую ўзнагароду рэспублікі, заснаваную ў гонар яго дзеда, — ордэн Кадырава.