Дарадца Ціханоўскай стала першай прадстаўніцай Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Эўропы
Эўрапейскі моладзевы форум 19 лютага ў Страсбургу абраў дарадцу Сьвятланы Ціханоўскай у моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыту Ворыхаву прадстаўніцай Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Эўропы (РЭ), паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.