Амбасадар Украіны Ігар Кізім сустрэўся з прадстаўніком дэмсілаў Паўлам Латушкам. Што абмяркоўвалі
22 лютага амбасадар па асобых даручэньнях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім сустрэўся з намесьнікам кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта і кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўлам Латушкам.