Арганізацыі Мінпрама ў 2023 годзе рэалізоўвалі 26 імпартазамяшчальных праектаў
"У 2023 годзе арганізацыямі Мінпрама ажыццяўлялася рэалізацыя 26
імпартазамяшчальных праектаў з агульным аб'ёмам фінансавання Br2,47
млрд. Па выніках работы за мінулы год на гэту групу праектаў накіравана
Br194,46 млн, створана 60 рабочых месцаў", - сказаў Дзмітрый Рукшын.