Ветэранаў ВАВ узнагародзяць юбілейным медалём да 80-годдзя вызвалення Беларусі 9 Мая
Юбілейны медаль "80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў" устаноўлены ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі
ад 29 лютага 2024 года нумар 75. Дакументам таксама зацверджана
палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.