У штаб-кватэры НАТА паднялі сцяг Швецыі ў сувязі з уступленнем краіны ў альянс
Падняцце нацыянальнага сцяга з'яўляецца ўрачыстай часткай і завяршае
афіцыйную працэдуру далучэння краіны да Паўночнаатлантычнага альянсу.
Такім чынам, Швецыя афіцыйна стала 32-м членам НАТА.