«Укладваюць чужыя каштоўнасьці ў неакрэплыя розумы». Мінінфарму даручылі заняцца блогерамі
Намесьнік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка даручыў Міністэрству інфармацыі Беларусі зьвярнуць увагу на дзейнасьць блогераў і караць іх за парушэньні заканадаўства. Пра гэта ён заявіў 12 сакавіка падчас пасяджэньня калегіі Мінінфарму.