Чаму Беларусь у лідэрах у сьвеце па дэпрэсіях і чаму такія, як Лукашэнка, да яе ня схільныя? Тлумачыць псыхатэрапэўтка
Беларусь знаходзіцца на 8 месцы ў сусьветным рэйтынгу са 180 краін па колькасьці людзей з дэпрэсіяй. У рэйтынгу па колькасьці суіцыдаў Беларусь на 12-м месцы. Наколькі гэта абумоўлена масавымі рэпрэсіямі пасьля 2020 году і вайной, у якую ўцягнутая Беларусь?