КДК правярае мэтавае выкарыстанне дзелавой драўніны, якая набываецца грамадзянамі па льготнай цане
"З 2023 года ў насельніцтва з'явілася магчымасць набываць дзелавую
драўніну для будаўніцтва, рэканструкцыі, капітальнага або бягучага
рамонту жылых дамоў, надворных пабудоў па цэнах арганізацый-вытворцаў. У
гэтым выпадку круглы лес у нарыхтаваным выглядзе рэалізуецца лясгасамі
па-за біржавымі таргамі, - адзначылі ў КДК. - Ільготай ужо скарысталіся
больш за 6 тыс. грамадзян".