Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі пройдзе ў Полацку
У вядомай зале з унікальнай акустыкай прагучыць камерная музыка ў
выкананні лепшых салістаў і калектываў, прызнаных майстроў
выканальніцкага мастацтва, музыкантаў розных пакаленняў і краін. У
фестывальнай афішы прадстаўлена сем канцэртаў, якія падораць слухачам
незабыўныя ўражанні ад сустрэчы з любімымі музыкантамі.