Польскія мытнікі прапускаюць у ЭЗ санкцыйную драўніну зь Беларусі па фальшывых дакумэнтах, — расьсьледаваньне
Беларускую драўніну, якая трапіла пад заходнія санкцыі, увозяць на тэрыторыю Эўразьвязу праз Польшчу па фальшывых дакумэнтах аб тым, што тавар паходзіць з Казахстану. Польская мытня кажа, што ня мае фізычнай магчымасьці праверыць сапраўднасьць усіх мытных дэклярацыяў.