У Лёндане пачаў дзейнічаць Дасьледчы цэнтар беларусазнаўства на базе Скарынаўскай бібліятэкі
Дамова паміж Катэдрай міжкультурных дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту і Беларускай бібліятэкай і музэем імя Ф. Скарыны ў Лёндане аб супрацоўніцтве і стварэньні Дасьледчага цэнтру беларусазнаўства на базе бібліятэкі пачала дзейнічаць 25 сакавіка.