У Латвіі пасьля Польшчы зьявіліся абмежаваньні на ўвоз транзытных аўтамабіляў у Беларусь
З Латвіі перасталі пускаць у Беларусь аўта на транзытах з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама даражэйшыя за 50 тысяч эўра. Раней такія абмежаваньні зафіксавалі ў Польшчы.