Лепшым спектаклем форуму "М.@rt.Кантакт" стала "Жаніцьба. Фантасмагорыя" Магілёўскага драмтэатра
Гран-пры і "Залатая маска" фестывалю дасталіся пастаноўцы Магілёўскага
абласнога драматычнага тэатра "Жаніцьба. Фантасмагорыя" паводле п'есы
М.В. Гогаля. Яго рэжысёрам стаў заслужаны артыст РФ, заслужаны дзеяч
мастацтваў РФ, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі РФ "Залатая
маска" Сяргей Фядотаў. Падрыхтоўка спектакля заняла ў магілёўскай трупы
каля двух месяцаў.