Дзіцячы хор - пагроза нацбяспецы Літвы? Што вядома аб сітуацыі з аўтобусам з малдаўскімі дзецьмі
Польскія і літоўскія пагранічнікі практычна двое сутак не
прапускаюць праз граніцу аўтобус з дзіцячым музычным калектывам з
Малдовы. Кіраўнік хору паведаміла, што аўтобус ахоўвалі "аўтаматчыкі",
дзяцей нават не выпускалі ў прыбіральню. Беларускі бок працуе ўжо над
тым, каб аказаць дапамогу пасажырам аўтобуса, перш за ўсё забяспечыць
дзяцей гарачым харчаваннем.