Нацбанк выпусціў памятныя манеты да дзесяцігоддзя Еўразійскага эканамічнага саюза
У абарачэнне выпушчана сярэбраная манета наміналам Br20, масай 33,63 г,
пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 600 штук і
медна-нікелевая - наміналам Br1, масай 27,20 г, дыяметрам 37 мм, тыражом
1 тыс. штук. Манеты маюць форму круга. Бакавая паверхня манет з
насечкай.