Памёр беларус, які знаходзіўся ў бальніцы пасля тэракта ў "Крокус Сіці холе"
"Пасольства Беларусі ў Расіі з жалем паведамляе пра смерць грамадзяніна
Беларусі Аліма Іосіфавіча Кашаварава, 1981 года нараджэння, які атрымаў
шматлікія кулявыя раненні ў час жахлівага тэрарыстычнага акта ў
падмаскоўным Краснагорску 22 сакавіка 2024 года. Шчыра ўдзячныя ўрачам
маскоўскай бальніцы імя Боткіна, якія да апошняга змагаліся за жыццё
цяжка параненага беларуса", - сказалі ў дыпмісіі.