Ад тэракту да тэрору. Што агульнага паміж выбухам у менскім мэтро і нападам на маскоўскі «Крокус Сіці Хол»
Тэракты здараюцца ў розных краінах — і ў дэмакратыях, і ў дыктатурах. Але ёсьць прынцыповае адрозьненьне ў тым, як да тэрактаў ставіцца ўлада, а таксама ў тым, у якім выглядзе тэракты застаюцца ў гісторыі.