Прэм’ер-міністар Бэльгіі анансаваў расьсьледаваньне спробаў Расеі ўмяшацца ў выбары ў Эўразьвязе
Урад Бэльгіі распачне расьсьледаваньне магчымых спробаў Расеі ўмяшацца ў маючыя адбыцца выбары ў Эўрапарлямэнт, заявіў прэм’ер-міністар Александэр Дэ Кро на прэс-канфэрэнцыі 12 красавіка.