Ціханоўская нагадала прэзыдэнтцы Грэцыі пра адказнасьць рэжыму Лукашэнкі за захоп самалёта Ryanair
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская падчас сустрэчы 12 красавіка з прэзыдэнткай Грэцыі Катэрынай Сакелярапулю нагадала аб прыцягненьні рэжыма Лукашэнкі да адказнасьці за захоп самалёта авіякампаніі Ryanair. Пра гэта паведаміў «Позірку» галоўны дарадца лідэркі Франак Вячорка.