Дажджы, парывісты вецер і да +16°С чакаецца сёння ў Беларусі
Сёння чакаецца воблачнае надвор'е. Раніцай і днём у многіх раёнах
пройдуць дажджы. Вецер днём паўднёва-заходні, заходні ўмераны да
парывістага, па захадзе месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра
днём будзе вагацца ад плюс 9 да плюс 14 градусаў, па поўдні - да плюс 16
градусаў.