Кангрэс ЗША разгледзіць асобныя законапраекты аб вайсковай дапамозе Ўкраіне, Ізраілю і Тайваню
Раней выдзяленьне вайсковай дапамогі хаўрусьнікам ЗША рэгулявалася адным законам. Летась увосень адпаведны праект унесьлі для разгляду ў Палаце прадстаўнікоў, але яго заблякавалі, патрабуючы ад Белага дому больш жорсткіх захадаў у абароне межаў ЗША ад нелегальнай міграцыі.