«Хачу выйсьці адсюль жывой і здаровай». Журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава ўжо паўгода ў зьняволеньні ў Расеі
18 красавіка будзе паўгода, як журналістка Татара-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашава знаходзіцца ў зьняволеньні. У пачатку красавіка суд у Казані ў чарговы раз падоўжыў ёй тэрмін арышту — да 5 чэрвеня.