Улады Чашнікаў пагадзіліся дадаць беларускую мову на расейскамоўныя шыльды з назвамі вуліц
Моўныя актывісты Ігар Случак і Аліна Нагорная ў сакавіку накіравалі звароты выканкамам па ўсёй Беларусі з просьбай, каб шыльды вуліц на расейскай мове замянілі на беларускамоўныя ці дзьвюхмоўныя, і днямі атрымалі першы станоўчы адказ з Чашніцкага райвыканкаму Магілёўскай вобласьці.