«Вы вельмі моцна шкодзіце сваім сваякам». Лукашэнка прыгразіў беларусам замежжа рэпрэсіямі супраць іх родных і пазбаўленьнем маёмасьці
Аляксандар Лукашэнка на пасяджэньні VII Усебеларускага народнага сходу 25 красавіка прыгразіў беларусам, якія выехалі за мяжу і «выношваюць пляны супраць Беларусі», рэпрэсіямі супраць іхных сваякоў, а таксама пазбаўленьнем іх уласнасьці.