Сьледчыя знайшлі былую палітзьняволеную за мяжой, каб паведаміць пра завядзеньне супраць яе новай справы
Былая палітзьняволеная Ганна Вішняк расказала Свабодзе, што беларускія сьледчыя знайшлі яе за мяжой па нумары, вядомым абмежаванай колькасьці людзей, паведамілі пра завядзеньне новай крымінальнай справы супраць яе і цікавіліся, калі яна плянуе вяртацца ў Беларусь.