Пачаўся суд над гішпанцам, які рассылаў самаробныя бомбы, у тым ліку ў амбасаду Ўкраіны
У Мадрыдзе пачаўся суд над пэнсіянэрам Пампэа Гансалесам Паскуалем. Яго абвінавачваюць у незаконным вырабе выбухоўкі і тэрарызьме. У 2022 годзе ён разаслаў пасылкі з самаробнымі бомбамі па шасьці розных адрасах.