Зьявілася пэтыцыя за перайменаваньне вуліцы Кнорына ў Менску, ёй прапануюць даць імя Шушкевіча ці Касьцюшкі
На партале Petitions.by зьявілася пэтыцыя ад менчукоў у Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт. Яе аўтары просяць перайменаваць вуліцу Кнорына ў Першамайскім раёне Менску.