У Берасьці 8 беларусам прысудзілі калёнію за ўдзел у начной акцыі пратэсту ў жніўні 2020-га
![У Берасьці 8 беларусам прысудзілі калёнію за ўдзел у начной акцыі пратэсту ў жніўні 2020-га](https://gdb.rferl.org/616eaa38-54a3-4dfe-bf51-677756e93318_cx0_cy0_cw68_w800_h450.jpg)
Суд Маскоўскага раёну Берасьця 20 траўня 2024 году вынес прысуд васьмі мясцовым жыхарам за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Іх судзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).