«Наш Быкаў». Івонка Сурвіла: «Здымак з Быкавым у мяне на сьцяне: штодня бачу яго»
![«Наш Быкаў». Івонка Сурвіла: «Здымак з Быкавым у мяне на сьцяне: штодня бачу яго»](https://gdb.rferl.org/91800B71-231C-4D55-9151-30DC2AF53022_cx0_cy6_cw0_w800_h450.jpg)
2024-ы — год Васіля Быкава. 19 чэрвеня — 100-годзьдзе пісьменьніка, якім можа ганарыцца кожны беларус. Пра сустрэчы і размовы зь ім, пра тое, які сьлед пакінулі ягоныя кнігі ў асабістых лёсах і лёсе ўсяго народу, у праекце Свабоды «Наш Быкаў» узгадваюць і разважаюць сябры, паплечнікі, чытачы.