У Беларусі ўбралі каля 15 працэнтаў збожжавых і зернебабовых культур
Тэмпы ўборкі ўзраслі. "Паводле аператыўных даных на 25 ліпеня, са збожжавых палёў рэспублікі намалочана 1220 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за папярэдні год на 7,8 ц/га", - расказалі ў міністэрстве.