Па-летняму цёпла, але з дажджамі і навальніцамі будзе сёння ў Беларусі
Сёння будзе пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны
пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі чакаюцца моцныя ліўні. Тэмпература паветра днём складзе ад плюс 21 градуса па паўночным захадзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым усходзе.