Кожнае прадпрыемства абавязана мець дакладны план развіцця. Дэлегат УНС аб задачах на пяцігодку
Кожнае прадпрыемства краіны абавязана мець свой дакладны план развіцця, паколькі гэта залог яго будучай жыццяздольнасці. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся дэлегат УНС ад Мінскай вобласці, начальнік механазборачнага цэха нумар 5 ААТ "Барысаўскі завод "Аўтагідраўзмацняльнік" Дзмітрый Слонскі.