Нацбанк: доля доўгатэрміновых дэпазітаў ва ўсіх новых тэрміновых рублёвых дэпазітах насельніцтва перавысіла 60 працэнтаў
Паводле інфармацыі Нацбанка, 62,4 працэнта ўсіх новых тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў студзені 2026 года былі доўгатэрміновымі. У студзені 2025 года гэта лічба складала толькі 48,8 працэнта.