Добавить новость

Гуманная Швэцыя

Парлямэнцкія выбары ў Швэцыі напярэдадні беларускіх прэзыдэнцкіх выбараў сталіся для групы менскіх журналістаў, гасьцінна запрошаных швэдзкім Мэдыяінстытутам FOJO, ня толькі магчымасьцю дасьледаваць і параўнаць з айчыннымі выбарчыя актуаліі гэтай краіны, але і ўнікальным шанцам пазнаць гэты гасьцінны паўночны край.

Горад Сігтуна — старажытная сталіца варажскай Швэцыі
За апошнія сто гадоў Швэцыя з аграрнай ваколіцы Эўропы вырасла ў эканамічнага і культурнага лідэра кантынэнту, краіну, прыцягальную сваёй гуманітарнай і экалягічнай палітыкай.

Знакаміты стакгольмскі манумэнт, сымбаль пацыфізму
Аснова гэтага рыўку — разьвітая дэмакратыя і няўдзел у разбуральных войнах мінулага стагодзьдзя. Сто гадоў свабодных выбараў адшліфавалі швэдзкую дэмакратыю. Усе магчымыя параўнаньні "швэдзкага сацыялізму" з савецкім ці рынкавым ідуць на карысьць першага, галоўная адметнасьць якога — роўныя магчымасьці, гуманнасьць, абарона правоў слабых і меншасьцяў.


Жыхарка Стакгольму Марыя Хасан сваім уласным жыцьцёвым досьведам пацьвярджае дэмакратызм і адкрытасьць швэдзкай палітычнай сыстэмы. У 1986 годзе з мужам-курдам яна эмігравала ў Швэцыю з Украіны. Працаваць пачынала пасудамыйкай у рэстарацыі, вывучыла швэдзкую мову, знайшла лепшую працу, далучылася да сацыял-дэмакратычнай партыі, стала яе актывісткай, трапіла ў мясцовую раду, а празь 15 гадоў пасьля прыезду ў Швэцыю стала дэпутатам Рыксдагу. Балятавалася і на цяперашніх выбарах, але не прайшла па сьпісе, бо сацыял-дэмакраты большасьці на іх не атрымалі. Большага патрыёта Швэцыі і швэдзкай мадэлі, чым яна, сустрэць не ўдалося.

Знайшлі ў Швэцыі прытулак ды цікавае жыцьцё і нямала беларусаў, зь некаторымі можна проста выпадкова сустрэцца на вуліцы.


Спадарыню Іну Бінэт, якая родам з Гомелю, мы сустрэлі ў Стакгольмскім “скансэне”, яна займаецца рознымі адукацыйнымі праектамі, школьным абменам, найчасьцей паміж Швэцыяй і Ўкраінай, але хацела б больш актыўна пашырыць міжнародныя кантакты і на родную Беларусь. Пажыўшы ў СССР, яна прызналася, што цяпер галасуе на выбарах паводле прынцыпу "Хто большы антыкамуніст, за таго і я".

Больш за 10 працэнтаў жыхароў Швэцыі нарадзіліся па-за яе межамі. На сёлетніх выбарах у Рыксдаг прайшла Партыя швэдзкіх дэмакратаў, якая выступае з антыіміграцыйнымі лёзунгамі, дык большасьць журналістаў, палітыкаў, зь якімі давялося сустрэцца, шчыра адчувалі з-за гэтага няёмкасьць, апраўдваліся. Для такой талерантнай краіны, як Швэцыя, гэта сапраўды нечакана. Але ўсе перакананыя, што сур’ёзнага ўплыву ў Рыксдагу і грамадзтве ўльтранацыяналісты мець ня будуць.

Перадвыбарчая студыя SVT
Швэдзкія дэмакраты — адзіная партыя, якая адышла і ад прынцыпу роўнасьці мужчын і жанчын у сваіх сьпісах. У яе выбарчых бюлетэнях былі пазначаныя адны мужчыны. У бюлетэнях іншых партыяў жаночыя і мужчынскія прозьвішчы ішлі праз аднаго. Гэта не запісана ў законе, але гэта прынята. Жанчыны ў Швэцыі ўзначальваюць многія партыі і міністэрствы.

На здымку вышэй — студыя Швэдзкага тэлебачаньня, падрыхтаваная для вырашальных дэбатаў. Крайняе месца справа падрыхтаванае для лідэркі Партыі цэнтру Мод Улафсан, міністра прадпрымальніцтва. Яна невысокая ростам, таму для яе пад ногі паклалі непрыкметную гледачам трыбунку.


На адной з самых буйных плошчаў Стакгольма — Сеннай — знаходзіцца ўнівэрмаг PUB, вядомы тым, што ў 1917-м па дарозе з Эўропы ў Расею тут спыняўся Ленін і купіў сабе касьцюм. Цяпер касьцюмы ў PUB каштуюць мінімум 5000 крон (500 эўра).


Аднак у выходныя на плошчы можна шмат што купіць нават вельмі танна. Тут, насупраць шыкоўнага ўнівэрмагу і канцэртнай залі, у якой абвяшчаюць ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі, дзейнічае вялізны рынак ужываных рэчаў, па-нашаму барахолка. Яна зачароўвае гоманам і рознымі цікавосткамі мінулых эпох. Цяжка ўявіць нешта падобнае на Кастрычніцкай плошчы Менску.


А на стакгольмскім беразе Балтыкі перавозяць пасажыраў старыя параходы і нават парусьнікі.


Швэды шануюць мінулае. Адзін з самых папулярных музэяў горада — Ваза, у якім экспануецца ўзьняты на бераг і адрэстаўраваны баявы парусны карабель, названы ў гонар вядомай нам дынастыі Вазаў. У 1628 годзе ён затануў, у 1961 годзе яго ўзьнялі з дна і рэстаўравалі. Гэта адзіны ў сьвеце падобны карабель, які захаваўся.


Швэды зьбераглі і многія помнікі дахрысьціянскага часу, так званыя рунічныя камяні. Надпісы на іх простыя, звычайна пісалі, што сын паставіў гэты камень у гонар бацькі.


Стаўленьне да гісторыі і помнікаў у швэдаў вельмі паважлівае, але часам і з гумарам. Хтосьці ўпрыгожыў помнік Карлу 12-му, які рукою паказвае на Пецярбург, рознакаляровымі балёнікамі. Агульны настрой падштурхнуў аўтара гэтага блогу да лёгкай пародыі на жэст Карла.


Сучасныя швэдзкія скульптары не пазбаўленыя гумару. Кампазыцыя ў горадзе Упсала спачатку выклікала ў тутэйшым грамадзтве абурэньне, але потым гараджане прызвычаіліся.

Стаянка ровараў у горадзе Упсала
Швэды ганарацца экалягічнай чысьцінёй сваёй краіны. У сталіцы можна піць ваду з-пад крана і нават з возера, як гэта дэманстратыўна зрабіў мэр Стакгольму. А ў рэчцы ля Каралеўскага палацу рыбакі вудзяць ласося... Пра захаваньне чысьціні навакольнага асяродзьдзя тут клапоцяцца ўсе. Шмат гараджан, у тым ліку кароль Швэцыі, часьцяком на працу езьдзяць на ровары.



Швэдзкія палітыкі — сьціплыя. Ходзяць без аховы. Часам гэта заканчваецца трагічна. Месца забойства маньякам швэдзкага прэм’ера Улафа Пальмэ на ходніку пазначана таблічкай. 28 лютага 1986 года ён пешшу вяртаўся з кіно дахаты...

Напарстачнікі на вуліцы Västerlånggatan
Зусім нечакана было сустрэць на галоўнай турыстычнай вуліцы Стакгольму напарстачнікаў, якія былі вядомыя беларусам у канцы 80-х. Аказваецца, ёсьць яшчэ людзі, якія зь імі гуляюць. Паліцыя іх не ганяе. У гатэлях вісяць абвесткі з парадамі турыстам ня зьвязвацца з падобнымі тыпамі.


Куды прыемней сустрэць на вуліцах старога Стакгольма вясёлых дзяўчат, апранутых па модзе мінулых стагодзьдзяў...

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Гомеле

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media









103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Гомеля — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Гомеля или других населённых пунктов Гомельской области мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Гомеле можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России



Топ 10 новостей последнего часа в Гомеле и Гомельской области



Rss.plus


Новости России







Rss.plus
Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Гомеле, в Гомельской области и в России