Каратысты кіакушынкай са Слоніма змагаліся за медалі
Турнір, у якім змагаліся выхаванцы Дзмітрыя Максімава, сабраў каля 250 спартсменаў з Гродна, Навагрудка, Дзятлава, Гомеля, Мінска і расійскага Зеленаграда. Барацьба была сур`ёзная, а тое, што адбывалася на пляцоўцы, захоплівала відовішчам і азартам.
Удвая прыемна, што сярод залатых медалістаў ёсць і слонімец. Ва ўзроставай катэгорыі 14-15 гадоў і ў раздзеле ката ўзнагароду вышэйшай пробы здабыў Аляксей Іголкін.
Сярэбранымі прызёрамі турніру стала Валерыя Яраш, якая змагалася ў раздзеле кумітэ сярод дзяўчат 12-13 гадоў да 40 кг.
Яе сястра Вікторыя Яраш стала трэцяй ў вагавай катэгорыі да 35 кг.
Кірыл Шастакоў таксама заваяваў бронзавы медаль. Ён выступаў у вагавай катэгорыі да 30 кг сярод юнакоў 6-7 гадоў.
За крок ад п`едэстала спыніўся Арсеній Халімончыкаў, які прайграў саперніку з Мінска.
Сообщение Каратысты кіакушынкай са Слоніма змагаліся за медалі появились сначала на Газета Слонімская.