„Марш справядлівасці” ў Гомелі
Папярэдне вядома пра затрыманне прыкладна 15 чалавек.
Сярод затрыманых у Гомелі – палітык Васіль Палякоў і актывістка Святлана Нарскіна. Акцыя ў Гомелі скончылася. Цяпер некаторыя пратэстоўцы едуць да РАУСаў, каб даведацца пра лёс затрыманых.
* * *
Пратэстоўцаў АМАП выцеснуў з цырка да ўнівермага. Універмаг таксама ачапіла міліцыя.
* * *
АМАП ачапіў цырк, дзе з’явіўся ланцуг пратэстоўцаў.
Фота: homiel_pieramien
Каля цырка выстраіўся ланцуг з бел-чырвона-белымі сцягамі.
Фота: homiel_pieramien
* * *
Пачаліся затрыманні. Таксама АМАП спрабуе перакрыць шляхі калоне. Пратэстоўцам давялося прарваць ачапленне міліцыі і перайсці на іншы бок цэнтральнай вуліцы Савецкая. Папярэдне вядома пра затрыманне прыкладна 15 чалавек.
* * *
У Гомелі распачаўся „Марш справядлівасці”, нягледзячы на перашкоды і запалохванні з боку міліцыі. У цэнтры горада – таніраваныя аўтобусы і аўтазакі.
У 14.00 у Гомелі мусіў распачацца „Марш справядлівасці”. Аднак міліцыя не дае сабрацца жыхарам абласнона цэнтра.
Фота: @homiel_pieramien
Такімі фотаздымкамі дзеляцца паміж сабой жыхары Гомеля.
Напярэдадні па ўсёй цэнтральнай вуліцы Савецкая развесілі камеры відэаназірання.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель